Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на гэтым тыдні даў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Відэа было апублікавана на сайце журналіста, таксама яно з’явілася і на сайце Крамля.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Карслон узяў інтэрв’ю ў кіраўніка РФ 6 лютага. Пяскоў патлумачыў, што Пуцін пагадзіўся паразмаўляць з журналістам, з прычыны таго, што яго пазіцыя адрозніваецца ад астатніх, гэта значыць яна "ніякім чынам не прарасійская, не праўкраінская, яна хутчэй праамерыканская".
Журналіст у сваю чаргу тлумачыў сваё жаданне зрабіць гэтае інтэрв’ю тым, што ў Амерыцы зусім не ў курсе таго, што на самай справе адбываецца ў Расіі і ва Украіне. Як запэўніваў Карлсан, Белы дом двойчы спрабаваў перашкодзіць гэтай размове.
Разам з тым відэа з інтэрв’ю ў сацсетцы X набрала больш за 50 мільёнаў праглядаў прыкладна за пяць гадзін. Колькасць рэпостаў пры гэтым перавышае 150 тысяч. Колькасць праглядаў відэа ў YouTube таксама перавысіла мільён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"