Лебедзі зімуюць на возеры Светлае ля пасёлка Сямігодка ў Алтайскім краі – яно знаходзіцца на тэрыторыі дзяржаўнага прыроднага комплекснага заказніка, які так і называецца – "Лебединый" і дзякуючы крыніцам, якія б'юць са дна, не замярзае нават зімой. Вада тут не бывае халадней +4°С, так што птушкам вельмі камфортна.
Звычайна тут збіраецца каля 500 лебедзяў, да якіх далучаюцца качкі, дзікія гусі і іншыя птушкі.
Лебедзі прылятаюць сюды перачакаць халодную пару года прыкладна ў канцы лістапада. Прыгожыя белыя птушкі ў марозныя сонечныя дні ў лёгкай смузе падобныя на міражы.
Для жадаючых палюбавацца іх прыгажосцю прадугледжана назіральная пляцоўка, крытае памяшканне для назірання, можна купіць спецыяльны корм, каб пачаставаць птушак, а таксама гарачага чаю, каб сагрэцца самому.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Магія застылай вады: як лёд ператварае ўсё навокал
Усплёскі агню: зачаравальныя кадры вывяржэння вулкана ў Ісландыі
Кенгуру-гітарыст і снежны шар: Comedy Wildlife назвала лепшыя фота года