МІНСК, 14 лют – Sputnik. Роля жаночых арганізацый вельмі вялікая ва ўмацаванні міждзяржаўнага і міжнацыянальнага супрацоўніцтва, адзначыла старшыня Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі "Союз женщин России" Кацярына Лахава ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас відэамоста Масква – Мінск – Сухум – Цхінвал "Партнёрства без меж".
"Роля жаночых арганізацый вельмі вялікая ва ўмацаванні міждзяржаўнага і міжнацыянальнага супрацоўніцтва, асабліва таго супрацоўніцтва, якое заснавана на традыцыях, у тым ліку на сямейных традыцыях", - сказала яна.
Лахава падкрэсліла, што Саюз супрацоўнічае з многімі жаночымі арганізацыямі краін свету, у тым ліку з краінамі СНД.
"Але мне хацелася б асобна сказаць аб супрацоўніцтве з Беларуссю, у прыватнасці з Саюзам жанчын Беларусі. У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва, мы шмат сумесных мерапрыемстваў правялі. І самае галоўнае – наша арганізацыя і беларускі саюз жанчын прытрымліваемся прынцыпаў, якія былі яшчэ закладзены Камітэтам савецкіх жанчын", - адзначыла старшыня профільнай арганізацыі.
Лахава патлумачыла, што гэта быў "правільны і ўзважаны прынцып".
"І мы лічым, што калі б ва ўсіх краінах СНД такі ж прынцып развіваўся цяпер, то мы хутчэй устанавілі сувязі паміж намі. Тым не менш, мы гатовы супрацоўнічаць з усімі арганізацыямі", - дадала яна.
Таксама кіраўнік Саюза жанчын Расіі паведаміла, што адна з галоўных задач, якую яны перад сабой паставілі, – гэта фарміраванне каманды аднадумцаў.
"Ідзе фарміраванне каманды праз самае галоўнае наша звяно – гэта жансаветы, а яны ў нас цяпер развіваюцца паўсюдна ва ўсіх муніцыпальных структурах. Больш за тое, цяпер мы сталі актыўна развіваць жансаветы на вытворчасцях і ў адукацыйных установах. Гэта добра, калі фарміруецца такая каманда аднадумцаў, якая падтрымлівае і нашу праграму, і нашы праекты", - сказала Лахава.
Партнёрства без меж
У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь 14 лютага праходзіць відэамост на тэму: "Партнёрства без меж". Ініцыятарам гэтага мерапрыемства выступіла Агульнарасійская грамадска-дзяржаўная арганізацыя "Союз женщин России".
Удзел у ім бяруць прадстаўнікі Расіі, Беларусі і Абхазіі. Бакі абмяркоўваюць рэсурсы і магчымасці для пабудовы супрацоўніцтва паміж краінамі па развіцці жаночага руху, перспектывы гуманітарнага і культурнага партнёрства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"