МІНСК, 15 лют – Sputnik. У чацвярых знойдзеных мёртвымі дзяцей у Оршы ёсць прыкметы ўдушэння, па падазрэнні ў забойстве непаўналетніх затрымана іх 36-гадовая маці, паведаміў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Валерый Таўкачоў.
"Вечарам 14 лютага ва УУС Аршанскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў адной з кватэр знаходзяцца трупы малалетніх", - сказаў Таўкачоў.
Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца, знайшла целы чатырох дзяцей.
"Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымана 36-гадовая маці гэтых дзяцей, якая знаходзіцца ў сацыяльным водпуску", - паведаміў пракурор.
Устаноўлена, што дзеці выхоўваліся ў няпоўнай шматдзетнай сям’і, у іх былі розныя бацькі.
"Раней у адносінах да сям’і тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні. У студзені бягучага года ўсе шасцёра дзяцей былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы", - сказаў ён.
Па словах Талкачова, у доме сістэматычна адсутнічала ежа, бацькі дзяцей вялі сацыяльна небяспечны лад жыцця і з імі не пражывалі, адзін з мужчын быў раней адпраўлены ў ЛПП.
"Генпракуратура прыняла справу да сваёй вытворчасці. Акрамя абставін злачынства будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка дзеянням усіх кампетэнтных службаў у частцы абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей у гэтай сям’і", - падкрэсліў начальнік упраўлення Генпракуратуры.
Раней па факце здарэння была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) КК Беларусі. На месцы здарэння працавала следчая група цэнтральнага апарату СК, а таксама эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"