Мінабароны: Захад хоча захопу ўлады "беларускай вызваленчай арміяй"

Беларускія ўлады канстатуюць, што заходнія дзяржавы не пакідаюць спроб змяніць у рэспубліцы дзейючую ўладу пры дапамозе разнастайнага інструментарыя.
Sputnik
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Захад праяўляе бесперапынную гібрыдную агрэсію ў дачыненні да Беларусі, заявіў на брыфінгу для ваенных аташэ начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка.
Паводле яго слоў, працэсы, якія адбываюцца каля беларускіх меж, павышаюць верагоднасць узнікнення ваеннага канфлікту з мэтай уключэння ў яго нашай рэспублікі.
Начальнік дэпартамента адзначыў, што да гэтага падштурхоўваюць мілітарызацыя Еўропы, кантроль амерыканскім бокам палітычных працэсаў у еўрапейскіх краінах праз удзел у Паўночнаатлантычным альянсе.
Пры гэтым ён нагадаў, што краіны з блока НАТА прыпынілі супрацоўніцтва з беларускім бокам па ваенна-тэхнічных пытаннях. Не садзейнічае стабільнасці ў рэгіёне і ваенная дапамога заходніх краін для ўкраінскіх ваенных, што перашкаджае мірнаму дыялогу.

"Бесперапынная гібрыдная агрэсія Захаду накіравана на дыскрэдытацыю кіраўніцтва Беларусі і стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі сцэнарыя па сілавой змене дзеючай улады. Пры гэтым галоўны акцэнт захоўваецца на задзейнічанні супраць Беларусі сіл і сродкаў так званай "беларускай вызваленчай арміі", - цытуе Валерыя Равенку выданне "СБ. Беларусь сегодня".

Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі, на якой паведаміў, што заходнія краіны распрацавалі тры базавыя сцэнарыі змены ўлады ў Беларусі, у тым ліку, і сілавым шляхам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: у Польшчы рыхтуюць правакацыю, каб абвінаваціць Расію і Беларусь