МІНСК, 21 лют – Sputnik. Па выніках двух дзён датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавалі 14,61% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія ўключаны ў спіскі, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.
Усяго ў спісках выбаршчыкаў 6 913 382 чалавекі. Найбольшая колькасць у Мінску – больш за 1,3 млн. Найменшая – у Гродзенскай вобласці (каля 742,5 тыс).
Яўка з пачатку датэрміновага галасавання ў сталіцы склала 13,8%. У Гомельскай вобласці гэты паказчык пакуль што самы высокі – 17,55%. У Брэсцкай вобласці – 14,85%, Віцебскай – 14,25%, Гродзенскай – 10,57%, Мінскай – 14,76%, Магілёўскай – 15,61%.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Прычым за апошніх маюць права галасаваць і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Такіх, паводле звестак ЦВК, каля 95 тысяч.
Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700. На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 265 кандыдатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, і яны прэтэндуюць на больш чым 12 тысяч месцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"