МІНСК, 22 лют – Sputnik. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што крытыка беларускіх выбараў з боку БДІПЧ АБСЕ гучыць не ўпершыню.
"БДІПЧ АБСЕ з такім дакладамі ўжо выступіла задоўга да правядзення выбараў (...) яшчэ ў маі мінулага года яны ўжо выставілі даклад "Аб сур’ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню ў Беларусі пасля 2020 года", - заявіў журналістам кіраўнік ЦВК Беларусі, адказваючы на пытанне наконт новага крытычнага даклада БДІП АБСЕ.
Паводле яго слоў, у гэтым дакладзе "цалкам у негатыўных танах ідуць выказванні аб нашай палітычнай рэформе".
"Напэўна, БДІПЧ АБСЕ трэба ў першую чаргу паглядзець на сваю структуру, на тое, як гэта структура працуе, як прымяняюцца падвойныя стандарты", - сказаў Карпенка.
Ён нагадаў, што раней было прынята рашэнне не запрашаць прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі ў Беларусі.
Кіраўнік ЦВК таксама заявіў, што само БДІПЧ АБСЕ знаходзіцца ў глыбокім крызісе.
"Ім трэба ў першую чаргу паглядзець на тое, як яны гарантуюць бяспеку і супрацоўніцтва ў рэгіёне з пазіцыі тых дзеянняў, якія прымянялі шэраг дзяржаў. АБСЕ стала інструментам тых дзяржаў, якія маюць свае геапалітычныя мэты", - сказаў Карпенка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ЦВК Беларусі акрэдытавала для назірання за выбарамі прадстаўнікоў з 23 краін Еўрасаюза. Па словах Карпенкі, у Беларусі не абмяжоўваюць наведванне выбарчых участкаў для міжнародных назіральнікаў.
"Ім дастаткова акрэдытацыйнага пасведчання, каб прыехаць на любы ўчастак", - падкрэсліў Карпенка.
Нагадаем, што ў студзені беларускі бок паведаміў БДІПЧ АБСЕ аб сваім рашэнні не запрашаць назіральнікаў на выбары ад гэтай арганізацыі.
Як паведамляў раней пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас, прычыны рашэння Мінска не запрашаць місію БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі дэпутатаў простыя і зразумелыя. Аднак беларускі бок можа змяніць сваё меркаванне ў выпадку, калі Захад перастане ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"