МІНСК, 22 лют – Sputnik. Папярэднія вынікі выбараў у парламент Беларусі і мясцовыя саветы дэпутатаў будуць аб’яўлены прыкладна ў дзве гадзіны ночы з 25 на 26 лютага, паведаміў кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД і кіраўніком місіі назіральнікаў ад арганізацыі Сяргеем Лебедзевым, перадае Sputnik.
"Цяпер у Беларусі працуюць 294 міжнародныя назіральнікі, уключаючы місію СНД, ШАС, прадстаўнікоў ЦВК Пакістана", - сказаў ён.
Акрамя таго, акрэдытаваны 23 індывідуальныя эксперты з краін Еўрапейскага саюза.
"Мы канстатуем дастаткова высокую яўку выбаршчыкаў", - паведаміў Карпенка.
"Дваццаць пятага лютага інфармацыйны цэнтр будзе працаваць у рэжыме нон-стоп. У 10 раніцы – першы выхад. Дзесьці прыкладна ў дзве гадзіны ночы, можа, крыху пазней мы аб’явім папярэднія вынікі і на 14:00 26 лютага мы запланавалі выніковую прэс-канферэнцыю па папярэдніх выніках адзінага дня галасавання", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Упершыню ў Беларусі 25 лютага пройдзе адзіны дзень галасавання – будуць выбраны 110 дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і больш за 12 тыс дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Як раней паведамляў Sputnik, за два дні датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі амаль 15% грамадзян, якія маюць права голасу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"