МУС: выбарчыя ўчасткі ў Беларусі ахоўваюцца кругласутачна

Маніторынг абстаноўкі праводзіцца пры дапамозе відэаназірання, на выпадак інцыдэнтаў задзейнічаны групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы.
Sputnik
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Ахова грамадскага парадку забяспечваецца на кожным выбарчым участку ў кругласутачным рэжыме, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Нарады адзінай дыслакацыі знаходзяцца паблізу ад месцаў правядзення галасаванняў. Таксама задзейнічаны добраахвотныя дружыны, ветэранскія арганізацыі і БРСМ.
"Для аказання садзейнічання супрацоўнікам на выбарчых участках задзейнічана неабходная колькасць груп хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы", - растлумачылі ў МУС.
Паводле звестак ведамства, міліцыянеры цесна ўзаемадзейнічаюць з выбарчымі камісіямі, выканкамамі і іншымі зацікаўленымі струткруамі. Для збору інфармацыі, аналізу абстаноўкі і выпрацоўкі рашэнняў у МУС, абласных упраўленнях і тэрытарыяльных органах унутраных спраў працуюць аператыўна-сітуацыйныя штабы.
Маніторынг абстаноўкі ў грамадскіх месцах і на тэрыторыях каля выбарчых участкаў ажыццяўляецца сістэмамі відэаназірання, у тым ліку камерамі, падключанымі да Рэспубліканскай сістэмы грамадскай бяспекі.
"Меры, якія прымаюцца, даюць магчымасць забяспечыць своечасовае рэагаванне на магчымыя ўскладненні аператыўнай сітуацыі", - падсумавалі ў МУС.
Раней у МУС рэспублікі паведамлялі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі з 19 лютага пераходзяць на ўзмоцнены рэжым службы каля выбарчых участкаў.
Як заяўляў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў, асабовы склад МУС будзе ахоўваць грамадскі парадак падчас выбарчай кампаніі, усе сілы і сродкі прыведзены ў гатоўнасць. Ён таксама запэўніў, што МУС поўнасцю гарантуе бяспеку грамадзян Беларусі ў гэтыя дні.

Выбары 25 лютага

Адзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага. Датэрміновае галасаванне пачалося 20 лютага і завершыцца 24 лютага.
Беларускія грамадзяне павінны выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.
Прайсці ў парламент спрабуюць 265 кандыдатаў, а за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў збіраюцца змагацца 18 802 чалавекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"