МІНСК, 24 лют – Sputnik. Новыя заходнія санкцыі ўведзены ўжо не супраць улад або бізнесу, а супраць усяго насельніцтва Расіі, пра гэта заявіў старшыня Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
"Мы прывыклі да іх бясконцых абмежаванняў і навучыліся жыць з імі", - напісаў ён у сваім Тэлеgram-канале.
Палітык падкрэсліў, што рацыя рэстрыкцый зразумелая – чым горш грамадзянам Расіі, тым лепш заходняму свету. Гэта трэба запомніць, і "помсціць ім усюды, дзе толькі можна. Яны нашы ворагі". Рабіць гэта трэба пастаянна, сістэмна і максімальна адкрыта.
Мядзведзеў мяркуе, што трэба ствараць Захаду цяжкасці ў эканоміцы, узбуджаць грамадскую незадаволенасць палітыкай заходніх улад, распрацоўваць і прасоўваць міжнародныя рашэнні, якія ўшчамляюць інтарэсы заходняга свету.
Акрамя таго, намеснік старшыні Савета бяспекі заклікаў ажыццяўляць на тэрыторыі гэтых краін "іншую актыўнасць, аб якой не прынята гаварыць публічна".
"На вайне як на вайне", - падсумаваў Мядзведзеў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні шэраг заходніх краін увёў чарговы пакет абмежавальных мер у дачыненні да Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"