Грызлоў здзівіўся, што яго да гэтага часу не было ў санкцыйным спіску ЗША

© Photo : Посольство РФ в БеларусиНадзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусі Барыс Грызлоў
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2024
Падпісацца
Дыпламат з іроніяй адзначыў, што Еўрасаюз у гэтым плане быў спрытнейшы за амерыканскі Мінфін – у спісках ЕС ён ужо з 2014 года, але ўсе рэстрыкцыі "даўно страцілі ўсякі сэнс".
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Санкцыі, якія ўводзіць Захад супраць Расіі, з’яўляюцца дэманстрацыяй яго бяссілля, заявіў пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў.
Такім чынам ён пракаменціраваў рашэнне міністэрства фінансаў ЗША унесці яго ў санкцыйны спісак.
"З некаторым здзіўленнем даведаўся, што маё імя толькі зараз трапіла ў санкцыйныя спіскі ЗША", - адзначыў расійскі дыпламат.
Пры гэтым ён з пэўнай доляй гумару падкрэсліў: "Быў упэўнен, што даўно ў іх лічуся, але, відавочна, моцна пераацаніў кемлівасць і паваротлівасць амерыканскай бюракратыі".
Пасол растлумачыў, што ў санкцыйных спісках Еўрасаюза ён ужо знаходзіцца некалькі гадоў.
"Як гаворыцца, не прайшло і трох гадоў. Еўрасаюз у гэтым сэнсе аказаўся спрытнейшым – у іх спісах я з 2014 года", - дадаў дыпламат.
Барыс Грызлоў параўнаў намаганні "заходніх дзеячаў", якія ўводзяць санкцыі, з "пісанінай" і падкрэсліў, што заходнія рэстрыкцыі ўжо нічога не мяняюць.
"Усе гэтыя санкцыі даўно страцілі ўсякі сэнс. Яны толькі наглядна дэманструюць бяссілле Захаду", адзначыў ён.
Паводле слоў Грызлова, пакуль Расія з партнёрамі працуе над фарміраваннем новага, справядлівага светапарадку і новымі інтэграцыйнымі праектамі, "заходнія дзеячы займаюцца такой вось пісанінай".
"Уласна, больш нічога ім і не застаецца. Так што няхай цешацца сваімі спіскамі ў сябе за акіянам", - рэзюміраваў ён.
Сярод тых, хто трапіў у абноўлены санкцыйны спісак Мінфіна ЗША, аказаўся і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў. Раней ён заяўляў, што санкцыйны націск прымушае больш аператыўна шукаць практычныя адказы ў рэальных сектарах эканомікі, прымнажаючы пры гэтым супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускі паралімпіец і заснавальнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Аляксей Талай трапіў пад санкцыі ЕС за дапамогу дзецям Данбаса
Стужка навiн
0