МЗС Кітая: Беларусь паспяхова правяла выбары дэпутатаў

Кітайскае знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што Пекін гатоў пашыраць двухбаковае супрацоўніцтва з Мінскам.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Кітай гатоў працягваць пашыраць двухбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных галінах, заявіла на брыфінгу ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Маа Нін.
Яна таксама адзначыла, што Беларусь паспяхова правяла выбары ў ніжнюю палату парламента і мясцовыя саветы дэпутатаў у краіне.

"Будучы ўсепагодным усёабдымным стратэгічным партнёрам, Кітай з павагай ставіцца да выбару беларускага народа", - заявіла на брыфінгу Маа Нін.

Нагадаем, што 25 лютага ў Беларусі ўпершыню прайшоў адзіны дзень галасаваньня. У рэспубліцы выбаршчыкі аддавалі галасы за дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў дэпутатаў.
Выбіраліся 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 дэпутатаў ніжняй палаты парламента на пяць гадоў.
У выніку былі выбраны ўсе 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Сесія новага склікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі запланавана на другую палову сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Назіральнікі далі ацэнку выбарчаму працэсу ў Беларусі