МІНСК, 5 сак – Sputnik. Жанчыны з’яўляюцца самай эфектыўнай дыпламатычнай зброяй, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак, 5 сакавіка, у выставачным цэнтры "БелЭкспа" сустрэўся з актывам Беларускага саюза жанчын (БСЖ).
"Жанчыны адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні міру і бяспекі, міжнацыянальнага і міжканфесіянальнага дыялогу. Я казаў і яшчэ раз паўтару: вы наша самая эфектыўная дыпламатычная зброя", - цытуе прэзідэнта БелТА.
Лукашэнка таксама адзначыў: ён ганарыцца тым, што ў рэспубліцы многія прадстаўніцы прыгожага полу займаюць высокія пасады ў дзяржорганах, грамадскіх арганізацыях і кіруюць прадпрыемствамі.
Паводле яго слоў, яны на кожным участку даказваюць сваю кампетэнтнасць, прафесіяналізм і адданасць Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"