МІНСК, 6 сак – Sputnik. Цяпер шмат гарачых кропак, і сітуацыя няпростая, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў сераду на закрыцці Сусветнага фестывалю моладзі ў Сірыусе.
"Так, сапраўды, сітуацыя няпростая, вельмі шмат праблем, шмат гарачых кропак. Ну, чаго далёка хадзіць? Вось, у нас побач, з нашымі суседзямі канфлікт, баявыя дзеянні ідуць…", - сказаў Пуцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў СМФ, адказваючы на пытанне рэпарцёра з КНР аб тым, як моладзь павінна глядзець на свет, калі навокал адбываюцца геапалітычныя канфлікты.
Ён назваў трагедыяй тое, што людзі ваююць адзін з адным, – людзі гінуць, атрымліваюць раненні. Пры гэтым прэзідэнт РФ са шкадаваннем адзначыў, што "на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываецца практычна адно і тое ж, калісьці больш, калісьці менш".
ЗША выпусцілі джына
Кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што ЗША самі выпусцілі джына з бутэлькі. Калі ім дазволена, то чаму іншыя краіны не могуць абараняць свае інтарэсы баявымі дзеяннямі, задаў пытанне Пуцін.
"Злучаныя Штаты самі выпусцілі гэтага джына з бутэлькі, але калі ім дазволена, то чаму не дазволена іншым краінам абараняць свае карэнныя інтарэсы такім жа чынам?" - сказаў кіраўнік РФ.
Пры гэтым ён назваў відавочным фактам тое, што Злучаныя Штаты – гэта супердзяржава, вялізная і ўнікальная па-свойму краіна.
Памылковая палітыка
Аднак манаполія ЗША сёння не падабаецца пераважнай большасці краін, таксама і саюзнікам Вашынгтона, адзначыў прэзідэнт і заявіў, што, на яго думку, палітыка ЗША памылковая.
У сувязі з гэтым ён нагадаў аб нядаўнім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, у якім закранулі тэму долара.
"Якраз і казаў пра тое, што долар падрываецца. Ну, забараняюць разлікі ў доларах. Навошта яны гэта робяць, вашы начальнікі, зусім незразумела. Ну, гэта значыць, зразумела, хочуць дасягнуць хуткага выніку. А выніку не дабіваюцца, а толькі падрыву улады долара дамагаюцца", - сказаў Пуцін.
Ён падкрэсліў, што "гэта вынік адваротны чаканаму, і так па вельмі многіх напрамках".
СФМ у Сірыусе
Сусветны фестываль моладзі праводзіцца на федэральнай тэрыторыі Сірыус з 1 па 7 сакавіка 2024 года. У ім бяруць удзел 20 тысяч маладых лідараў у сферы адукацыі, навукі, міжнароднага супрацоўніцтва, культуры, валанцёрства і дабрачыннасці, спорту, бізнесу, медыя і ў іншых галінах. Акрамя расіян, на фестываль прыбылі 10 тысяч замежнікаў.
Беларуская дэлегацыя – адна з самых шматлікіх на СФМ. У яе ўвайшлі 630 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі БРСМ і піянерскай арганізацыі, а таксама маладыя вучоныя НАН, валанцёры і члены іншых арганізацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"