Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы атрымае 11 мільёнаў долараў

Новая медыйная кампанія захавае традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі ў сваім складзе, якія раней займаліся асвятленнем саюзнай інтэграцыі.
Sputnik
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Галоўны офіс медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы размесціцца ў Маскве, а ў беларускай сталіцы будзе працаваць прадстаўніцтва, расказаў дзяржсакратар СД Дзмітрый Мязенцаў.
Паводле яго слоў, на запуск новай медыйнай кампаніі Саюзнай дзяржавы будзе накіраваны адзін млрд расійскіх рублёў (11 млн долараў – Sputnik).
Сам дакумент у выглядзе пастановы "Аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы" быў падпісаны яшчэ на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, якое адбылося ў студзені.
Цяпер стала вядома, што ў яе складзе будуць захаваны газеты "Союзное вече" і "Союз. Беларусь – Россия", якія пішуць аб дзейнасці дэпутатаў і ўрада адпаведна.
Таксама працягне працу часопіс "Союзного государства" і тэлеканал "БелРос".

"З улікам інфляцыйнага каэфіцыента сродкі, якія раней накіроўваліся на фінансаванне інфармацыйных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы, будуць павялічаны", - адзначыў Мезенцаў агенцтву "Известия".

Ён удакладніў, што праца медыякампаніі пакажа, ці зможа яна зарабляць на рэкламе ці трэба будзе дадатковае фінансаванне.
Дзяржсакратар расказаў, што фінансаванне саюзных СМІ будзе размеркавана наступным чынам:
Тэлеканал "БелРос" – 448 мільёнаў расійскіх рублёў,
"Союзное вече" – 263 мільёны расійскіх рублёў,
"Союз. Беларусь – Россия" – 209 мільёнаў расійскіх рублёў,
"Союзное государство" – 67 мільёнаў расійскіх рублёў.
У завяршэнне Мезенцаў растлумачыў, што пакуль яшчэ ў холдынгу няма супрацоўнікаў, але запэўніў, што там будуць працаваць вопытныя работнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Шпакоўскі: саюзны медыяхолдынг будзе створаны на раўнапраўнай аснове