МІНСК, 13 сак – Sputnik. Калі Польшча ўвядзе войскі ва Украіну, то ўжо не сыдзе, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін журналісту Дзмітрыю Кісялёву.
Паводле яго слоў, польскія войскі могуць увайсці на тэрыторыю Украіны пад маркай прыкрыцця ўкраінска-беларускай мяжы або ў нейкіх іншых месцах, каб вызваліць украінскіх вайскоўцаў для баявых дзеянняў на лініі судакранання.
"... думаю, што польскія войскі адтуль ужо не сыдуць ніколі. Ну мне так здаецца", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар адзначыў, што Варшава захоча вярнуць землі, якія лічыць сваімі.
"Яны спяць і бачаць, яны хочуць вярнуць тыя землі, якія лічаць гістарычна сваімі, і якія былі ад іх адабраны бацькам народаў, Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным, і перададзены Украіне. Яны, вядома, хочуць вярнуць іх. І калі туды ўвойдуць афіцыйныя польскія часці, яны наўрад ці адтуль сыдуць", - сказаў Пуцін.
Павелічэнне арміі
Раней віцэ-прэм’ер, міністр нацабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведамляў, што колькасць польскай арміі сёлета хочуць павялічыць да 215 тысяч чалавек.
Папярэдні ўрад Польшчы заяўляў аб планах павялічыць армію краіны за некалькі гадоў да 300 тысяч чалавек. Паводле апошніх звестак, зараз яна налічвае каля 200 тысяч чалавек асабовага складу.
Тэракт для перадзелу зямель
У лютым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што польская і амерыканская разведкі рыхтавалі правакацыю, у якой мелі намер абвінаваціць Мінск і Маскву. На гэтым фоне павінен быў пачацца перадзел тэрыторый у рэгіёне.
Раней прэзідэнт адзначаў, што беларуская апазіцыя праводзіць перагаворы з некаторымі заходнімі асобамі аб тым, што "Польшча мае права на заходнія землі Беларусі, а ў выпадку паражэння Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх расійскіх зямель".
Прамую трансляцыю інтэрв’ю глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"