Лукашэнка: прэзідэнту давядзецца лічыцца з рашэннем УНС

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход павінен знайсці сваё месца ў грамадскім ладзе краіны.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Беларускаму лідару давядзецца лічыцца з рашэннямі Усебеларускага народнага сходу, гэты орган атрымаў канстытуцыйныя паўнамоцтвы, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу падчас сустрэчы з нагоды 30-годдзя Асноўнага закона краіны.
Ён адзначыў, што Усебеларускі народны сход з’яўляецца сур’ёзным народным кантролем над працэсамі, якія адбываюцца ў рэспубліцы.

"І прэзідэнту, які б там ні быў прэзідэнт, давядзецца лічыцца з тымі рашэннямі, якія будуць вынесены на Усебеларускі народны сход. Мая цяпер задача – не дапусціць канфлікту гэтага. У гісторыі было заўсёды так – канфліктавалі. А нам нельга дапусціць гэтага", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што з дапамогай адукаваных і развітых людзей атрымаецца ўсё зрабіць, бо Беларусь трэба ўтрымаць.
Паводле яго слоў, УНС павінна акуратна знайсці сваё месца ў грамадскім ладзе Беларусі.
"Гэта мы з вамі павінны зрабіць. Таму будзем гаварыць аб гэтым на чарговым Усебеларускім народным сходзе", - сказаў Лукашэнка.
Ён папрасіў не адыходзіць ад працэсу вопытных людзей, бо тое, што было пабудавана, трэба перадаць моладзі ў спадчыну.

Статус канстытуцыйнага органа

УНС праходзіў неаднаразова і раней, тым не менш у Сходу не было статусу канстытуцыйнага органа – ён быў замацаваны ў новай рэдакцыі Канстытуцыі ў 2022 годзе. У такой якасці Усебеларускі народны сход яшчэ не склікалі.
Як паведамлялася, першае пасяджэнне канстытуцыйнага УНС павінна прайсці не пазней за 25 красавіка бягучага года.
Кіраўніком сакратарыята Сходу стаў Валерый Міцкевіч. Вядома, што колькасць дэлегатаў УНС не перавысіць 1,2 тысячы. Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу стартавала 12 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: у Асноўным законе ёсць часцінка традыцыі Полацкага веча