МІНСК, 15 сак – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі перадасць у суды новыя справы ў дачыненні да карнікаў, паведаміў генпракурор Андрэй Швед журналістам у пятніцу, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Справа Катрука, ката Хатыні, – гэта першая справа з гэтай чарады. Вядома, такія працэсы будуць працягнуты абавязкова", - заявіў генпракурор Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, як раней і анансавалася, сёлета расследаванне пяці-дзесяці спраў завяршаецца.
"Не менш за пяць спраў мы плануем у гэтым годзе, можа быць, крыху больш (перадаць у суд - Sputnik), па меры таго, як будзе фарміравацца доказная база", - удакладніў генпракурор.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што судовыя працэсы, такія як па справе Катрука, павінны ісці ўвесь час.
"Крымінальную справу няпроста сфарміраваць: гэта вялікі масіў дакументаў, доказаў, які фарміруецца на аснове закона, павінен адпавядаць патрабаванням закона. У рамках працэсуальнай дзейнасці ўсё гэта будзе зроблена і накіравана ў суд", - сказаў Швед.
Гаворачы аб неабходнасці працягваць расследаванне спраў, падобных да справы Катрука, генпракурор падкрэсліў: "На жаль, многія каты не панеслі пакарання".
Паводле яго слоў, цяпер адносна тых асоб, якія ўдзельнічалі ў генацыдзе беларускага народа, важна даць прававую ацэнку, "дайсці да кожнага ката", у гэтым і ёсць сэнс узбуджэння і расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.
Адказваючы на пытанне аб тым, крымінальныя справы будуць узбуджаны толькі ў адносінах да памерлых карнікаў, Швед сказаў: "Не выключаю, што, магчыма, і супраць жывых катаў, якія пражываюць на тэрыторыі іншых дзяржаў".
Генпракурор удакладніў, што адпаведныя запыты беларускі бок накіраваў у краіны, дзе пражываюць асобы, якія бралі ўдзел у карных аперацыях на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.
"Але я сумняваюся, што іх выдадуць", - дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"