МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларускія пагранічнікі на паўднёвым усходзе краіны ўзмацнілі кантроль за перамяшчэннем фізічных асоб і абмежавалі іх знаходжанне ў пагранпаласе ў трох раёнах, паведамілі ў Telegram-канале Гомельскага аблвыканкама "Гомельшчына афіцыйна".
Разам з тым адзначаецца, што гэтыя меры маюць планавы характар. Таксама ў паведамленні гаворыцца, што кантрольныя функцыі супрацоўнікі Гомельскай пагрангрупы будуць выконваць як на аўтамабільных, так і чыгунках.
Мясцовыя ўлады ўдакладнілі, што грамадзяне Беларусі змогуць уязджаць у памежную зону па беларускім пашпарце, вадзіцельскім пасведчанні, ваенным білеце або службовым пасведчанні. Што да іншаземцаў, то для ўезду ў пагранзону ім спатрэбіцца пропуск. Аформіць яго можна на адзіным партале электронных паслуг.
Разам з тым, для памежнай бяспекі часова абмежаваны ўезд ці ўваход, а таксама знаходжанне грамадзян у памежнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, якія мяжуюць з Украінай. Выдача пропускаў таксама прыпынена.
Жыхароў памежжа папрасілі з разуменнем паставіцца да выканання памежнікамі сваіх службовых задач.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"