МІНСК, 21 сак – Sputnik. Галасы за Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах аддалі больш за 76,2 мільёны чалавек, пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Эла Памфілава.
Сёння ў Маскве праходзіць пасяджэнне ЦВК Расіі, на якім падводзяцца вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы.
"(..) аб агульных выніках галасавання: 76 277 708 выбаршчыкаў прагаласавалі за Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна", - сказала Памфілава.
Паводле яе слоў, колькасць выбаршчыкаў з "вельмі цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй" вырасла ў краіне на 20 млн у параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай кампаніяй, якая прайшла ў 2018 годзе.
"Тады за Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прагаласавалі 56 426 399 чалавек", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.
Таксама яна адзначыла высокую яўку на выбарах у параўнанні з папярэднімі электаральнымі кампаніямі.
Памфілава назвала афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Па канчатковых даных ЦВК, Уладзімір Пуцін набраў 87,28% галасоў, Мікалай Харытонаў – 4,31%, Уладзіслаў Даванкоў – 3,85%, Леанід Слуцкі – 3,20%.
Галасаванне за мяжой
Кіраўнік ЦВК таксама паведаміла выніковыя лічбы галасавання за мяжой. На выбарах прагаласавалі амаль 388,8 тыс грамадзян, з якіх за Пуціна аддалі свае галасы больш за 72,5%.
Па словах Памфілавай, Пуцін атрымаў перамогу на галасаванні ў ЗША, Германіі, Эстоніі, Кіргізіі, Латвіі, Аўстраліі, Арменіі, а таксама ў іншых недружалюбных краінах.
Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 15 – 17 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"