Старт "Союза" з беларускай на борце адменены

Пуск ракеты павінен быў адбыцца ў 16:21,18 у чацвер, 21 сакавіка, прычыны адмены старту пакуль што не вядомы.
Sputnik
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Працэдура аўтаматычнага старту касмічнага карабля "Союз" з беларускай на борце адменена, аб гэтым стала вядома з прамой трансляцыі старту касмічнага карабля.

"Увага, на стартавым комплексе. Прайшла аўтаматычная адмена пуску. Прывесці агрэгаты стартавага комплексу ў зыходны стан. Падрыхтавацца да стаянкі 24 гадзіны", - паведаміў дыктар.

Пуск ракеты павінен быў адбыцца а 16:21,18 у чацвер, 21 сакавіка. На гэты час прычыны адмены старту не вядомы.
Ракета павінна была даставіць на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) першую ў гісторыі Беларусі касманаўтку Марыну Васілеўскую. Акрамя яе ў экіпаж уваходзяць герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканская астранаўт Трэйсі Дайсан.
Планавалася, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС усяго 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з Лорел О’Хара (ЗША), а Дайсан застанецца на станцыі да верасня.
Марына Васілеўская ў 2017-2022 гадах працавала бортправадніцай у авіякампаніі "Белавія". У 2022-м яна прайшла адбор і стала адной з шасці кандыдатак для ўдзелу ў касмічным палёце. У маі 2023 года стала вядома, што яна – асноўны прэтэндэнт на ўдзел у экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Дублёрам стала Анастасія Лянкова – дзіцячы хірург з Мінска.
Задача Васілеўскай будзе ў тым, каб правесці некалькі навуковых эксперыментаў. Яна пратэсціруе тэхналогіі, якія немагчыма праверыць на Зямлі. Таксама касманаўтка паразмаўляе са школьнікамі і студэнтамі па відэасувязі з арбіты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Віцязь: Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле ў расійскай месячнай праграме