Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Рэйс з Гомеля ў Санкт-Пецярбург адкрылі з "Пятром I" і квартэтам музыкантаў

Рэйсы з Гомеля не ляталі ў Паўночную сталіцу Расіі больш за 25 гадоў, з новым рэйсам авіяўлады плануюць у далейшым развіваць расійскі напрамак.
Sputnik
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Сёння адкрыўся прамы рэйс авіякампаніі "Белавія" з Гомеля ў Санкт-Пецярбург. Карэспандэнтка Sputnik пабывала на цырымоніі адкрыцця.
Сёння аэрапорт Гомеля пачаў выкананне прамых рэгулярных палётаў па маршруце Гомель – Санкт-Пецярбург. Першы вылет з абласнога цэнтра адбыўся ў 16:15. Пералёты будуць выконвацца тры разы на тыдзень – па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Першым зарэгістраваным пасажырам аказаўся жыхар Санкт-Пецярбурга Канстанцін Брадзягін. У Гомелі ён быў у камандзіроўцы. Малады чалавек адзначыў добрую арганізацыю і прафесіяналізм супрацоўніц на стойцы рэгістрацыі – усё хутка і зразумела.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі акцёры, адзін з іх у вобразе рускага імператара Пятра I, і квартэт музыкантаў. А стойкі рэгістрацыі былі ўпрыгожаны васількамі.
Артысты на цырымоніі адкрыцця рэйса "Белавія" з Гомеля ў Санкт-Пецярбург
Першапачаткова планаваўся палёт на самым маленькім паветраным судне аэрафлота "Белавія" – самалёце Embraer-175, але з-за вялікага пасажырапатоку яго замянілі на больш умяшчальны лайнер Embraer-195, разлічаны на 107 пасажыраў. Усяго з Гомеля ў Санкт-Пецярбург ляціць больш за 70 чалавек.
Самалёт "Белавія" ў аэрапорце Гомеля перад вылетам у Санкт-Пецярбург
Як паведаміў начальнік Гомельскага філіяла "Белаэранавігацыі" Уладзімір Чарэухін, у Санкт-Пецярбург з Гомеля не ляталі больш за 25 гадоў. Таму новы рэйс з нецярпеннем чакалі. Развіваць прамыя палёты з рэгіёна маюць намер і ў будучым.
"У лістападзе мы адкрылі рэйс з Гомеля на Маскву ў аэрапорт "Унукава", убачылі добрыя вынікі, дадалі частату рэйсаў з трох да пяці разоў на тыдзень, і лагічным было запусціць наступны кірунак з Гомеля ў Паўночную сталіцу Расіі, на які добрая загрузка", - распавёў намеснік гендырэктара па маркетынгу і ЗЭД "Белавія" Уладзімір Баркун.
Ён таксама дадаў, што авіязносіны з Паўночнай сталіцай Расіі паслужаць развіццю дзелавых, культурных і турыстычных сувязей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
"Белавія" аднаўляе прамыя рэйсы Мінск-Мурманск