Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Ратавальнікі ліквідавалі адкрытае гарэнне ў "Крокусе"

Узгаранне ў канцэртнай зале прывяло да абвальвання даху, адначасова з тушэннем пажару ратавальнікі разбіраюць завалы, пад якімі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
Sputnik
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Супрацоўнікі МНС Расіі ліквідавалі адкрытае гарэнне ў канцэртнай зале "Крокус сити холл", паведамілі ў суботу ў прэс-службе расійскага ведамства.
"Адкрытае гарэнне ў "Крокус" ліквідавана", - гаворыцца ў паведамленні.

Тэракт у "Крокус сити холл"

Зламыснікі ў камуфляжы вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку канцэрта групы "Пикник". Пасля ў будынку адбылося ўзгаранне, якое прывяло да абвальвання даху канцэртнай залы.
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі расійскага Следчага камітэта, перавысіла 133 чалавекі і можа павялічыцца. Галоўрэд медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян паведаміла, што колькасць ахвяр тэракта ў "Крокусе" вырасла да 143.
Супрацоўнікі МНС на месцы трагедыі працягваюць разбіраць завалы. У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК РФ узбудзіў крымінальную справу.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім суботнім звароце, спасылаючыся на папярэднія звесткі, расказаў, што ва Украіне для тэрарыстаў было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Расія "выявіць і пакарае кожнага, хто стаіць за спіной тэрарыстаў, хто рыхтаваў гэтае злачынства".
Расійскія спецслужбы паведамілі аб затрыманні 11 чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта, у тым ліку, чацвярых тых, хто нападаў. У адкрыты доступ выкладзены відэаролікі іх допыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"