https://bel.sputnik.by/20240323/urachy-pratsyagvayuts-zmagatstsa-za-zhytsts-patsyarpelykh-padchas-terakta--krokuse-1084823039.html
Урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
Урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
Sputnik Беларусь
Больш за 70 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі дзяжурылі каля будынка канцэртнай залы напярэдадні, зараз урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T17:17+0300
2024-03-23T17:17+0300
2024-03-23T17:19+0300
тэракт у "крокус сити холл"
уладзімір пуцін
расія
масква
навіны
грамадства
бяспека
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084792958_0:177:3108:1925_1920x0_80_0_0_dd82b3d4bda0929a05ceb911d8bd50af.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Медыкі працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых, якія апынуліся ў цяжкім стане ў выніку тэракта, які напярэдадні адбыўся ў падмаскоўным "Крокус сити холле", сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую падзяку супрацоўнікам экстранных службаў, якія працавалі на месцы здарэння і рабілі ўсё, каб выратаваць чалавечыя жыцці."Асаблівыя словы падзякі экіпажам хуткай дапамогі і санітарнай авіяцыі, байцам спецпадраздзяленняў, пажарным, ратавальнікам, якія рабілі ўсё, каб захаваць жыццё людзей, вывесці іх з-пад агню, з эпіцэнтра ўзгарання і задымлення", - сказаў Пуцін.Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на тое, што дапамогу ратавальнікам і медыкам аказвалі таксама простыя грамадзяне, якія не змаглі застацца абыякавымі да трагедыі.Тэракт у "Крокусе"Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам групы "Пикник".Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/putsn-abyav-agulnanatsyyanalnuyu-zhalobu-pa-zagnulykh-u-krokuse-24-sakavka-1084816891.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/17/1084792958_379:0:3108:2047_1920x0_80_0_0_dfaefe6f05b2595fc6f71e39a22f9360.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, масква, навіны , грамадства, бяспека, тэракт
уладзімір пуцін, расія, масква, навіны , грамадства, бяспека, тэракт
Урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых падчас тэракта ў "Крокусе"
17:17 23.03.2024 (абноўлена: 17:19 23.03.2024) Больш за 70 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі дзяжурылі каля будынка канцэртнай залы напярэдадні, зараз урачы працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Медыкі працягваюць змагацца за жыццё пацярпелых, якія апынуліся ў цяжкім стане ў выніку тэракта, які напярэдадні адбыўся ў падмаскоўным "Крокус сити холле", сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"За жыццё пацярпелых, тых, хто знаходзіцца ў цяжкім стане, зараз змагаюцца ўрачы. Упэўнен, яны зробяць усё магчымае і нават немагчымае для захавання жыцця і здароўя ўсіх грамадзян", - заявіў прэзідэнт, звяртаючыся да расіян пасля здарэння.
Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую падзяку супрацоўнікам экстранных службаў, якія працавалі на месцы здарэння і рабілі ўсё, каб выратаваць чалавечыя жыцці.
"Асаблівыя словы падзякі экіпажам хуткай дапамогі і санітарнай авіяцыі, байцам спецпадраздзяленняў, пажарным, ратавальнікам, якія рабілі ўсё, каб захаваць жыццё людзей, вывесці іх з-пад агню, з эпіцэнтра ўзгарання і задымлення", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на тое, што дапамогу ратавальнікам і медыкам аказвалі таксама простыя грамадзяне, якія не змаглі застацца абыякавымі да трагедыі.
"Не магу не пакінуць без увагі дапамогу простых грамадзян, якія ў першыя хвіліны пасля трагедыі не засталіся абыякавымі і безуважнымі. І нараўне з урачамі і супрацоўнікамі спецслужбаў аказвалі першую дапамогу, дастаўлялі пацярпелых у бальніцы", - падкрэсліў расійскі лідар.
Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам групы "Пикник".
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.
У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"