Тэракт у "Крокус Сити Холл"

СК РФ: колькасць загінулых у выніку тэракта ў "Крокусе" вырасла да 93 чалавек

У пятніцу вечарам у залу "Крокус сити холла" ўварваліся людзі ў камуфляжы і адкрылі хаатычны агонь па мірных грамадзянах. Тэрарысты раскідвалі запальныя шашкі, што выклікала пажар.
Sputnik
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Колькасць загінулых у выніку тэракта ў "Крокус сити холла" складае 93 чалавекі, паведамілі ў Следчым камітэце РФ.
Стральба і пажар адбыліся перад канцэртам музычнай групы "Пикник" напярэдадні ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл". Як раней паведаміў пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой, сярод пацярпелых – адзін грамадзянін Беларусі, ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі.
"На дадзены момант устаноўлена, што колькасць загінулых складае 93 чалавекі. Колькасць загінулых яшчэ ўзрасце", - гаворыцца ў паведамленні СК РФ.
Паводле папярэдніх звестак, прычынамі гібелі людзей сталі агнястрэльныя раненні і атручэнне прадуктамі гарэння. Акрамя таго, следствам устаноўлена, што для падпалу памяшканняў канцэртнай залы была выкарыстана лёгкаўзгаральная вадкасць.
Таксама, паводле папярэдніх вынікаў агляду памяшканняў, пры нападзенні была выкарыстана аўтаматычная зброя – яе разам з пакінутымі імі боепрыпасамі выявілі і канфіскавалі следчыя СК Расіі. У дачыненні да гэтых рэчавых доказаў прызначаны шэраг экспертыз – балістычная, генетычная і дактыласкапічная экспертызы.
Следчыя працягваюць агляд памяшканняў канцэртнай залы і адабранне рэчавых доказаў па меры расчысткі экстранымі службамі завалаў, вывучаюць запісы з камер відэаназірання, распачата праца з пацярпелымі.
Раней прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Пасол: адзін грамадзянін Беларусі ў вельмі цяжкім стане пасля тэракта