МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карабель "Союз МС-25" з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыстыкаваўся ў панядзелак да ўніверсальнага вузлавога модуля "Причал" расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляюць РІА Навіны з падмаскоўнага Цэнтра кіравання палётамі.
Карабель прыстыкаваўся да модуля МКС у 18:03 па маскоўскім часе (супадае з мінскім).
Першапачаткова касманаўты павінны былі адправіцца 21 сакавіка, але з-за няштатнай сітуацыі на завяршальным этапе перадпускавой падрыхтоўкі ўсю працэдуру прыйшлося спыніць. Прычынай стала прасадка напружання хімічнай крыніцы току.
Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе ў рэзервовы дзень. У яго экіпаж увайшлі беларуска Марына Васілеўская, герой Расіі, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер астранаўт Трэйсі Дайсан.
Згодна з планам, беларуска і расіянін на МКС прабудуць 12 сутак, а назад адправяцца з арбіты на караблі "Союз МС-24" разам з амерыканкай Лорел О’Хара. У сваю чаргу, Дайсан застанецца на станцыі да верасня.
Чакаецца, што Васілеўская на станцыі правядзе сеанс сувязі са школьнікамі і студэнтамі. Акрамя таго, яна павінна рэалізаваць пяць навуковых праектаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"