МІНСК, 25 сак – Sputnik. Расійскія спецслужбы працуюць па тэракце ў падмаскоўным "Крокус Сити Холле" самастойна, ні пра якую дапамогу ад іншых краін няма гаворкі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Прадстаўніку Крамля задалі пытанне, ці далі заходнія краіны, якія раней папярэджвалі аб магчымых тэрактах у Маскве, нейкія даныя наконт тэракта ў "Крокусе", і ці патрэбна зараз Расіі падобная дапамога.
"Нашы службы працуюць самастойна, тут цяпер ні пра якую дапамогу размова не ідзе", - сказаў Пяскоў.
Па яго словах, кантактаў з заходнімі краінамі ў сувязі з расследаваннем тэракта няма.
Прадстаўнік Крамля адзначыў, што ніводны горад і ні адна краіна ў свеце не могуць быць поўнасцю застрахаваны ад пагрозы тэрарызму. Расійскія спецслужбы працуюць не пакладаючы рук і займаюцца ўсімі пагрозамі і выклікамі.
Пяскоў нагадаў, што інфармацыя аб магчымых тэрактах праходзіць па лініі спецслужбаў і не выдаецца.
"Разведданыя ніколі не перадаюцца Крамлю. Яны перадаюцца па каналах спецслужбам, ад спецслужбы да спецслужбы", - расказаў прэс-сакратар.
Ён таксама заклікаў арыентавацца на інфармацыю аб расследаванні тэракта ў "Крокусе" ад расійскіх праваахоўнікаў.
Прэс-сакратар таксама паведаміў, што Крэмль не будзе даваць каментарыі аб ходзе следства па справе аб тэракце ў "Крокусе".
"Ідзе следства, і тут з боку адміністрацыі прэзідэнта даваць нейкія каментарыі па ходзе следства надзвычай няправільна. Мы не будзем гэтага рабіць", - сказаў Пяскоў.
Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы таксама паведаміў, што ў панядзелак прэзідэнт Уладзімір Пуцін правядзе нараду, на якой абмяркуе меры, якія прымаюцца пасля тэракта ў "Крокусе". Цяпер Пуцін атрымлівае ўсе даклады па лініі ўсіх адпаведных службаў. Наведваць месца трагедыі ён пакуль што не плануе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"