МІНСК, 26 сак – Sputnik. У пятніцу тэрарысты атакавалі вядомую канцэртную пляцоўку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, гэта прывяло да шматлікіх ахвяр і пацярпелых сярод мірных грамадзян. Што вядома зараз, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Колькасць ахвяр расце
Колькасць загінулых у выніку тэракта ў "Крокусе" павялічылася да 139 чалавек.
Паводле інфармацыі кіраўніка Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна, на месцы трагедыі загінулі 137 чалавек, 2 памерлі ў бальніцах.
Усяго ад агнястрэльных раненняў загінулі 40 чалавек, ад спалучэння агнястрэльных і колата-рэзаных ран – два чалавекі.
У выніку пажару – ад уздзеяння высокай тэмпературы і ад прадуктаў гарэння – загінулі 45 чалавек.
Усяго раненні і траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 182 чалавекі.
Храналогія падзей
Вынікі расследавання паказалі, што тэрарыстычны акт быў старанна спланаваны і падрыхтаваны. Больш за тое, Следчаму камітэту ўдалося ўстанавіць поўную храналогія падзей.
Так, тэрарысты прыехалі ў "Крокус" у 19:58, а пакінулі будынак у 20:11. На месцы былі знойдзены два АК-74, больш за 500 патронаў, 28 магазінаў і бутэлькі з рэшткамі бензіну.
Агляд месца здарэння з удзелам спецыялістаў-крыміналістаў, экспертаў СК РФ да гэтага часу працягваецца.
Прызнаюць сваю віну
Усе абвінавачаныя на допыце і ў судзе прызнаюць сваю віну і даюць падрабязныя паказанні аб абставінах учынення злачынства, аб заказчыках і аб тых, хто ім дапамагаў рыхтавацца да тэракта.
У прыватнасці, стала вядома, што трое саўдзельнікаў тэрарыстаў далі баевікам кватэру для пражывання і машыну для перамяшчэння. Акрамя таго, яны перавозілі грошы.
Разбор завалаў працягваецца
Разбор завалаў у падмаскоўным "Крокус сити холл" ажыццяўляецца практычна ўручную, работы вядуцца ў тры змены.
"Ёсць згарэлыя… акуратна, вельмі акуратна здымаюць усё", - распавёў РІА Навіны адзін з задзейнічаных у разборы завалаў рабочы.
Ён растлумачыў, што тэхнікай яны амаль не карыстаюцца, каб не пашкодзіць астанкі. На аб’екце працуюць зваршчыкі, мантажнікі, рознарабочыя і ратавальнікі.
Супрацьпажарныя сістэмы вывучаць
Паводле інфармацыі Следчага камітэта Расіі, цяпер старанна вывучаюцца ўсе супрацьпажарныя сістэмы "Крокуса", а таксама прызначана экспертыза. Гэта неабходна, каб праверыць, ці магчымы парушэнні патрабаванняў бяспекі сістэмы пажаратушэння ў канцэртнай зале.
У прыватнасці, на праверку ўзялі пульты, электронныя блокі і прыборы ўпраўлення супрацьпажарнай сістэмай залы. Іх адправілі для даследавання і вывучэння інфармацыі аб рэжыме працы гэтай сістэмы ў момант здзяйснення тэракта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"