Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Увечары 22 сакавіка ў "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Апошнія навіны аб тэракце чытайце на Sputnik Беларусь.

Суд арыштаваў фігурантаў справы аб тэракце ў "Крокусе"

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкНаручнікі на абвінавачаным, архіўнае фота
Наручнікі на абвінавачаным, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2024
Падпісацца
Праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў, якія маюць дачыненне да страшнай трагедыі ў Падмаскоўным цэнтры.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Басманны суд Масквы арыштаваў яшчэ траіх фігурантаў справы аб тэрарыстычным акце ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл", паведамляюць РІА Навіны.
Разгляд хадайніцтваў следства адбыўся ў закрытым рэжыме. Вядома, што пад варту да 22 мая ўзялі Ісраіла і Дылавара Ісмаілава. Яшчэ адным арыштаваным фігурантам стаў Амінчон Ісламаў.
Раней суд арыштаваў да 22 мая Мухамадсабіра Файзава, Шамсідзіна Фарыдуні, Далерджона Мірзоева і Саідакрама Рачабалізада.

Жахлівая трагедыя

Злачынцы ў камуфляжы вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку канцэрта групы "Пикник". Пасля ў будынку адбылося ўзгаранне, якое прывяло да абвальвання даху канцэртнай залы.
Па апошніх даных СК, у выніку тэракта загінулі 137 чалавек, працэдура апазнання цел вядзецца кругласутачна з учарашняга дня. Больш за 100 чалавек застаюцца ў бальніцах, многія ў цяжкім стане.
Вядома аб загінулай у тэракце грамадзянцы Беларусі, таксама вядома аб сур’ёзна пацярпелым ахоўніку – беларус Алім Кашавараў працаваў у забаўляльным цэнтры ахоўнікам і дзяжурыў у дзень трагедыі, на дадзены момант ён у бальніцы ў крытычным стане. Яго калега, таксама беларускі грамадзянін Вадзім Кулік пакуль што лічыцца зніклым, пра яго лёс няма ніякай інфармацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наступствы стральбы ў Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Пяскоў: спецслужбы Расіі працуюць па тэракце ў "Крокусе" самастойна
Стужка навiн
0