Апазіцыя перамагае на выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў Турцыі

Эксперты мяркуюць, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Sputnik
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Апазіцыйная Народна-рэспубліканская партыя Турцыі (НРП) упершыню за 20 гадоў абыходзіць кіруючую Партыю справядлівасці і развіцця (ПСР) на выбарах у мясцовыя органы самакіравання. Пра гэта сведчаць папярэднія звесткі выбарчай кампаніі.
Такім чынам, апазіцыйныя мэры такіх буйных турэцкіх гарадоў, як Анкара, Стамбул і Ізмір, захавалі за сабой пасады.
У прыватнасці, апазіцыйны мэр турэцкай сталіцы Мансур Яваш набраў больш за 60% галасоў пасля апрацоўкі вынікаў амаль з усіх выбарчых скрынь. А яго сапернік і кандыдат ад кіруючай кааліцыі Тургут Алтынак – амаль 32%.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

Шэраг экспертаў мяркуе, што прычына няўдачы кіруючай каманды заключаецца ў цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне: высокая інфляцыя (65%), недастатковыя пенсіі.
Як заявіў РІА Навіны турэцкі аналітык Энгін Азер, апазіцыя на фоне свайго поспеху можа нават запатрабаваць правесці датэрміновыя выбары прэзідэнта.
"Хутчэй за ўсё, у 2025 годзе пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары паміж Экрэнам Імамаглу, які стане старшынёй апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі, і Сельджукам Байрактарам, які стане новым старшынёй ПСР", - мяркуе ён.
Разам з тым, адміністрацыя турэцкага лідара адхіліла заклікі аб датэрміновых выбарах. Там запэўніваюць, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана працягнецца да 2028 года, гэта значыць яшчэ чатыры гады.

Выбары без эксцэсаў

Турэцкі прэзідэнт у сваю чаргу заявіў, што выбары ў мясцовыя органы самакіравання прайшлі ва ўмовах дэмакратыі і без сур’ёзных эксцэсаў.
"Выбары ў мясцовыя органы ўлады завяршыліся са сталасцю, якая адпавядае нашай дэмакратыі. За выключэннем некаторых асобных інцыдэнтаў, не было ніякіх сур’ёзных непрыемных здарэнняў, якія маглі б азмрочыць атмасферу выбараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка разлічвае на хуткую сустрэчу з Эрдаганам