Дзень Перамогі

Капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў герояў вайны прывезлі ў Мінск – відэа

Капсулы з зямлёй з месцаў пахавання беларусаў, якія ў Вялікай Айчыннай вайне абаранялі гарады-героі Расіі, перадалі сёння ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik
Урачыстае мерапрыемства ў мінскім храме адбылося падчас праекта "Мы сувязь часоў і пакаленняў", яно прымеркавана да святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
У крыпту "Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" (так поўнасцю называецца мінскі Усіхсвяцкі храм) перадалі капсулы з зямлёй, сабранай у месцах пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. У гэтых магілах пахаваны героі-беларусы, якія падчас вайны абаранялі расійскія гарады-героі – Маскву, Санкт-Пецярбург і Новарасійск.
Пасля цырымоніі прайшоў таксама кіналекторый пад назвай "Без тэрміну даўнасці", прысвечаны памяці беларусаў і расіян, якія сталі ахвярамі генацыду ў ваенныя часы. Патрыятычныя арганізацыі Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум, які прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін у справе ўвекавечання памяці герояў ваеннага часу і мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі карнікаў у гады ВАв.
Урачысты вечар з нагоды святкавання Дня яднання Расіі і Беларусі штогод праходзіць 2 красавіка ў Доме Масквы ў Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"