МІНСК, 2 кра – Sputnik. Страты ўкраінскай арміі з пачатку 2024 года перавысілі 80 тыс чалавек, паведаміў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
На нарадзе з кіруючым складам Узброеных сіл ён таксама заявіў, што за гэты час Кіеў таксама страціў 14 000 адзінак рознага ўзбраення, у тым ліку звыш 1 200 танкаў і іншай бронетэхнікі.
Вызваленне населеных пунктаў
Кіраўнік Мінабароны РФ адзначыў, што ўкраінскія войскі пасля правалу летняга контрнаступлення спрабуюць замацавацца на асобных напрамках фронту, аднак ім гэта не ўдаецца. Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы ўсё больш адсоўваюць УСУ на захад.
Шайгу праінфармаваў, што толькі за сакавік у ДНР былі вызвалены чатыры пасёлкі, а таксама адзін населены пункт у Запарожскай вобласці.
"Усяго з пачатку года пад наш кантроль перайшло 403 квадратныя кіламетры тэрыторыі новых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі", - сказаў генерал арміі.
Асіметрычны адказ
Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам Кіеў спрабуе перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю Расіі, каб пераканаць Захад у сваёй здольнасці супрацьстаяць расійскай арміі. Для гэтага ўкраінскія ўлады і вайскоўцы выкарыстоўваюць розныя метады – здзяйсняюць тэракты, абстрэльваюць мірнае насельніцтва, канстатаваў Шайгу.
Расійскі міністр абароны падкрэсліў, што УС РФ даюць асіметрычны адказ. Паводле яго слоў, у сакавіку па тэрыторыі Украіны былі нанесены 190 групавых і два масіраваныя ўдары з выкарыстаннем высокадакладнай зброі і БПЛА. Знішчаны аб’екты ваеннай і энергетычнай інфраструктуры.
Вясенні прызыў у Расіі
Шайгу таксама пракаменціраваў падпісаны Уладзімірам Пуціным указ аб вясеннім прызыве ў армію. У адпаведнасці з дакументам прызыву падлягаюць 150 тыс чалавек. Ва ўсіх рэгіёнах Расіі сфарміраваны 2 646 прызыўных камісій. Мерапрыемствы па наборы на тэрміновую ваенную службу будуць праходзіць у Расіі з 1 красавіка па 15 ліпеня.
Генерал арміі акцэнтаваў увагу, што да ўдзелу ў СВА прызыўнікі прыцягвацца не будуць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"