Камышнікава: модуль SputnikPro дапамагае прыцягнуць падпісчыкаў у Тelegram-канал

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь працягвае правядзенне ў вочным фармаце майстар-класаў SputnikPro. У аўторак мерапрыемства было прысвечана стварэнню і раскрутцы каналаў у Telegram.
Sputnik
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Парады экспертаў SputnikPro дапамагаюць прыцягнуць падпісчыкаў у ведамасны Тelegram-канал, зрабіць яго цікавейшым, заявіла начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей унутраных войск МУС Беларусі Крысціна Камышнікава.
Яна адзначыла, што рэгулярна з калегамі наведвае модулі SputnikPro і адаптуе інфармацыю ў сваёй працы. Паводле яе слоў, унутраныя войскі робяць вялікі ўпор на вядзенне свайго Тelegram-канала, таму майстар-клас шэф-рэдактара Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандра Самахвалава быў карысны.

"Вельмі шмат карысных нюансаў сёння даведаліся, якія можам у далейшым перапрацаваць пад сябе. Думаю, яны нам спатрэбяцца, дадуць свае вынікі. І будуць у нас расці падпісчыкі, штосьці будзем мяняць у сваёй рабоце", - сказала начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Яна падкрэсліла, што парады экспертаў SputnikPro дзейсныя і апрабаваны на практыцы. "Калі мы ўжываем гэта ў рабоце, у нас ідзе рост падпісчыкаў, мы бачым, наколькі становіцца цікавей наш канал і (каналы - Sputnik) нашых калег, якія таксама наведваюць такія мерапрыемствы. Вельмі ўсё карысна", - рэзюміравала Камышнікава.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Бітва за чытача: як зацікавіць карыстальнікаў у Тelegram