МІНСК, 9 кра – Sputnik. Беларуская прадукцыя на расійскім рынку ўступае канкурэнтам па цане і якасці, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе па прамысловасці.
Паводле яго слоў, цяпер амаль 90% прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў рэспубліцы, пастаўляецца на рынак Расіі, але беларускія вытворцы страчваюць там пазіцыі па традыцыйных напрамках.
"Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя ўступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ вытлумачальна. Але чаму па якасці?", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў мінулым годзе на 10% скараціўся экспарт айчынных трактароў, а іх доля ў расійскім імпарце ўпала да мінімальных за дзесяцігоддзе 10,5%. Доля беларускіх грузавікоў на расійскім рынку скарацілася да 6%.
Пасля чаго дадаў, што на заводзе "Атлант" складваецца пагражальная сітуацыя: экспарт халадзільнікаў і маразільнікаў упаў удвая.
"Што перашкаджае прадаваць прадукцыю? Трэба толькі закасаць рукавы і працаваць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама канстатаваў, што выпуск прадукцыі на прадпрыемстве "Бабруйскаграмаш" скараціўся больш як на 25%. Мінскі падшыпнікавы завод у мінулым годзе быў загружаны толькі на 12% ад сваіх магчымасцей.
На яго думку, сур’ёзныя праблемы ёсць у станкабудаўнічай галіне, дзе цяпер адстаюць у выкарыстанні штучнага інтэлекту і рабатызацыі.
"Усяго гэтага няма. Але што самае сумнае, няма бачання перспектывы. Таму я чакаю ад вас канкрэтных прапаноў, як будзем выпраўляць сітуацыю", - падкрэсліў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"