Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка правядзе перагаворы з Пуціным

Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу "адзін на адўзін", а таксама прымуць удзел у мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі.
Sputnik
МІНСК, 10 кра – Sputnuik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіцца з афіцыйным візітам у Расію, аб гэтым паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
У чацвер, 11 красавіка, ён сустрэнецца прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце "адзін на адзін".
Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. Кіраўнікі дзяржаў таксама закрануць пытанні рэгіянальнай і міжнароднай абстаноўкі, каардынацыі дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы.
Потым у пятніцу, 12 красавіка, у Лукашэнкі і Пуціна запланавана сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі.
Лідары Беларусі і Расіі падвядуць вынікі праведзенай місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Сустрэча ў студзені

Нагадаем, што Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў студзені.
Прэзідэнты 27 студзеня прысутнічалі на памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя поўнага зняцця блакады Ленінграда і размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы.
На наступны дзень, 28 студзеня, яны па відэасувязі прынялі ўдзел у цырымоніі ўводу ў доследную эксплуатацыю новага зімовачнага комплексу станцыі "Восток" у Антарктыдзе і правялі двухбаковую сустрэчу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў: страты Беларусі ад санкцый пакрылі кантракты з РФ