https://bel.sputnik.by/20240402/gryzlo-straty-belarus-ad-sanktsyy-pakryl-kantrakty-z-rf-1085127259.html
Грызлоў: страты Беларусі ад санкцый пакрылі кантракты з РФ
Грызлоў: страты Беларусі ад санкцый пакрылі кантракты з РФ
Sputnik Беларусь
Урачысты сход з канцэртам прайшоў у Мінску з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. 02.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-02T19:16+0300
2024-04-02T19:16+0300
2024-04-02T19:50+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
пасол
пасольства рф у беларусі
барыс грызлоў
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085127753_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_2489548a22af0b4285c6777d891fd190.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Страты беларускага боку ад санкцый, якія былі ўведзены Захадам у 2022 годзе, ужо кампенсаваліся, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Барыс Грызлоў дадаў, што ў 2022 годзе ў Беларусі пабывалі 22 дэлегацыі з рэгіёнаў Расіі, у 2023 – ужо 38, а ў няпоўным 2024 годзе – шэсць."Гэта значыць, мы бачым, што за тры гады тут пабывалі практычна дэлегацыі ўсіх суб'ектаў Расійскай Федэрацыі", - дадаў пасол.Ён таксама нагадаў, што тавараабарот з Расіяй у Беларусі складае ўжо 60% ад усяго тавараабароту. Развіваецца супрацоўніцтва і ў галіне культуры, і ў сферы спорту.Дзень яднання народаў Расіі і БеларусіУ аўторак пасол наведаў урачысты сход у гонар Дня яднання народаў Расіі і Беларусі. Ён адзначаецца 2 красавіка, бо менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб утварэнні супольнасці дзвюх краін, праз год – Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.У снежні 1998-га былі заключаны Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і пратакол да яго.У снежні 1999-га былі падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў гэтага дагавора. З 26 студзеня 2000 года аб’яднанне стала афіцыйна назвацца Саюзнай дзяржавай.У 2019 годзе дзве краіны пачалі працаваць над дарожнымі картамі інтэграцыі па розных напрамках. Потым іх перайменавалі ў саюзныя праграмы.4 лістапада 2021 года прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Яны датычацца адзінай палітыкі ў крэдытна-фінансавай і банкаўскай сферах, адзіных прынцыпаў падаткаабкладання, агульных падыходаў у працы прамысловасці і сельскай гаспадарцы і іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240402/dzve-bblyatek-belarus--ras-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1085098107.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/02/1085127753_241:0:2972:2048_1920x0_80_0_0_222c89bc439c38b63958adef7df48d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, навіны , палітыка, грамадства, захад, санкцыі, эканоміка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, навіны , палітыка, грамадства, захад, санкцыі, эканоміка
Грызлоў: страты Беларусі ад санкцый пакрылі кантракты з РФ
19:16 02.04.2024 (абноўлена: 19:50 02.04.2024) Урачысты сход з канцэртам прайшоў у Мінску з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Страты беларускага боку ад санкцый, якія былі ўведзены Захадам у 2022 годзе, ужо кампенсаваліся, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Праблемы, якія маглі быць у 2022 годзе, калі для Беларусі былі аб’яўлены санкцыі з боку Еўрасаюза... Усё гэта ўжо кампенсавана тымі кантрактамі, якія заключаны з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі", - сказаў пасол.
Барыс Грызлоў дадаў, што ў 2022 годзе ў Беларусі пабывалі 22 дэлегацыі з рэгіёнаў Расіі, у 2023 – ужо 38, а ў няпоўным 2024 годзе – шэсць.
"Гэта значыць, мы бачым, што за тры гады тут пабывалі практычна дэлегацыі ўсіх суб'ектаў Расійскай Федэрацыі", - дадаў пасол.
Ён таксама нагадаў, што тавараабарот з Расіяй у Беларусі складае ўжо 60% ад усяго тавараабароту. Развіваецца супрацоўніцтва і ў галіне культуры, і ў сферы спорту.
Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
У аўторак пасол наведаў урачысты сход у гонар Дня яднання народаў Расіі і Беларусі. Ён адзначаецца 2 красавіка, бо менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб утварэнні супольнасці дзвюх краін, праз год – Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
У снежні 1998-га былі заключаны Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і пратакол да яго.
У снежні 1999-га былі падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў гэтага дагавора. З 26 студзеня 2000 года аб’яднанне стала афіцыйна назвацца Саюзнай дзяржавай.
У 2019 годзе дзве краіны пачалі працаваць над дарожнымі картамі інтэграцыі па розных напрамках. Потым іх перайменавалі ў саюзныя праграмы.
4 лістапада 2021 года прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Яны датычацца адзінай палітыкі ў крэдытна-фінансавай і банкаўскай сферах, адзіных прынцыпаў падаткаабкладання, агульных падыходаў у працы прамысловасці і сельскай гаспадарцы і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"