Фота

Цёплая сустрэча і ўзнагароджанне – Марына Васілеўская прыляцела ў Мінск (фота)

Першая касманаўтка ў гісторыі суверэннай Беларусі Марына Васілеўская вярнулася ў Мінск. Пасля ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце яе чакалі ў Палацы Незалежнасці. Цырымонія сустрэчы і ўручэння зоркі Героя Беларусі – у фотастужцы на Sputnik Беларусь.
Sputnik
У Мінск Васілеўскую даставіў спецыяльны борт. І з самай раніцы яе чакалі ў аэрапорце. Букеты, просьбы аб аўтографе...
Першая касманаўтка Беларусі падзялілася радасцю ад вяртання на родную зямлю і падзякавала ўсім за падтрымку. Па словах Марыны Васілеўскай, адчувае яна сябе добра, але наперадзе яшчэ поўны курс аднаўлення ў Зорным гарадку.
З аэрапорта яна накіравалася ў Палац Незалежнасці, дзе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй зорку Героя Беларусі.
1 / 10

Самалёт з Марынай Васілеўскай прызямліўся ў Мінску.

2 / 10

Сустракалі па беларускай традыцыі хлебам-соллю.

3 / 10

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык.

4 / 10

Дублёр першай беларускай жанчыны-касманаўта Анастасія Лянкова.

5 / 10

З самалёта Марына выходзіла з фірменнай усмешкай на твары.

6 / 10

З афіцыйных асоб на сустрэчы былі віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык (справа), старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў (злева), гендырэктар "Белавія" (там да палёту ў космас працавала Васілеўская) Ігар Чаргінец і іншыя.

7 / 10

Пасля кароткіх зносін з прэсай Марына Васілеўская адправілася ў Палац Незалежнасці.

8 / 10

Пасведчанне Героя Беларусі Марыны Васілеўскай.

9 / 10

Урачыстая цырымонія ўручэння залатой зоркі героя адбылася ў чацвер, 11 красавіка, у Палацы Незалежнасці.

10 / 10

Узнагароду касманаўт атрымала з рук прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Марыну Васілеўскую сустрэлі ў Мінску
Лянкова: Васілеўская належна і прыгожа з усім справілася
Першая ў космасе: Марыну Васілеўскую цёпла сустрэлі ў Беларусі – відэа
Васілеўская падзялілася эмоцыямі ад вяртання ў Беларусь
Бацькі Васілеўскай: уся Беларусь ганарыцца Марынай
Марыне Васілеўскай прысвоена званне Героя Беларусі
Лукашэнка назваў палёт Васілеўскай новым узроўнем адносін Беларусі і РФ
Лукашэнка анансаваў новы беларуска-расійскі праект у космасе