МІНСК, 11 кра – Sputnik. Марына Васілеўская пасля вяртання ў Беларусь у сталічным аэрапорце заявіла, што шчаслівая, і падзякавала беларусам за падтрымку, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Я шчаслівая ступіць сваімі нагамі на родную зямлю. З борта паветранага судна ў ілюмінатар я назірала цудоўную нашу зямлю", - сказала яна.
Па словах Васілеўскай, з космасу ўсё выглядае больш маштабна, але з ілюмінатара самалёта таксама было прыемна назіраць за прыгожымі палямі, зялёнымі лясамі.
"Я вельмі шчаслівая, дзякую вам за падтрымку, за такі прыём. Мне вельмі прыемна, вельмі шмат эмоцый. …вельмі хочацца, каб сёння так і працягваўся гэты дзень, як ён і пачаўся", - падкрэсліла Васілеўская.
Сустрэча Марыны Васілеўскай у аэрапорце Мінска
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля чаго дадала, што адчувае сябе пасля вяртання з космасу добра і праходзіць рэабілітацыю ў Зорным гарадку. Сёння яна вернецца туды для працягу рэабілітацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"