Лукашэнка даручыў аформіць Мінск да УНС "без перабору"

Беларускі прэзідэнт папрасіў чыноўнікаў добра арганізаваць працу Усебеларускага народнага сходу, не марнуючы лішніх грошай.
Sputnik
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Беларускую сталіцу трэба аформіць да Усебеларускага народнага сходу (УНС) "без усялякага перабору", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні аргкамітэта УНС.
"...Каб мы не трацілі лішнія грошы на пустату... Яшчэ раз хачу папрасіць, каб былі ўважлівыя адносіны да дэлегатаў УНС, пачынаючы ад забеспячэння іх харчавання і пражывання, і заканчваючы забеспячэннем неабходных матэрыялаў для работы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што трэба забяспечыць нармальны і кіруемы працэс працы УНС. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія яшчэ не вырашаны. Яны датычацца пастаяннага прэзідыума, выбрання намеснікаў старшыні.
"Трэба было б параіцца, якім чынам прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх (органы УНС - Sputnik)", - адзначыў прэзідэнт.
Раней ЦВК Беларусі зарэгістравала 750 дэлегатаў УНС. Гэта 350 прадстаўнікоў ад мясцовых саветаў і 400 – ад грамадзянскай супольнасці (буйных грамадскіх арганізацый). Максімальны лік дэлегатаў – 1 200.
Зацверджаны і даты правядзення пасяджэння УНС – 24-25 красавіка. Месца правядзення – Мінск.
Раней у сталіцы ўжо неаднаразова праводзіліся УНС, але тады гэтыя сходы не мелі статусу канстытуцыйнага органа.
Па новай рэдакцыі Канстытуцыі, якая была прынята ў 2022 годзе, УНС атрымаў шэраг сур’ёзных паўнамоцтваў.
Напрыклад, гэта права зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. УНС можа ўводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча, разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў і гэтак далей. Рашэнні УНС будуць абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Выключэнне – рашэнні судоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Даніловіч: УНС засцерагае Беларусь ад радыкальных узрушэнняў