Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 135,4 рубля

Традыцыйна самыя высокія даходы рэгіструюцца ў сталіцы, а самыя нізкія - у Магілёўскай вобласці.
Sputnik
МІНСК, 24 кра - Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2024 года склала 2161,1 рубля, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Месяцам раней статыстычнае ведамства адчыталася аб тым, што сярэдні заробак у рэспубліцы складаў 2025,7 рубля. Такім чынам, усяго за месяц гэты паказчык вырас на 135,4 рубля.
У рэгіянальным разрэзе даходы беларусаў выглядаюць наступным чынам:
Мінск - 3005,4 рубля;
Мінская вобласць - 2160,8 рубля;
Гомельская вобласць - 1938,9 - рубля;
Гродзенская вобласць - 1905,7 рубля;
Брэсцкая вобласць - 1877,5 рубля;
Віцебская вобласць - 1782,8 рубля;
Магілёўская вобласць - 1774,3 рубля.
Самыя вялікія даходы ў беларусаў, якія заняты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага абслугоўвання, - 7935,2 рубля.
Следам з вялікім адставаннем ідуць работнікі са сферы пасажырскага паветранага транспарту, якім налічылі ў сярэднім 4676,3 рубля.
У самым нізе зарплатнага рэйтынгу таксама адзначыліся традыцыйныя кірункі: работнікі бібліятэк, архіваў і музеяў (1242,7 рубля) і супрацоўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (1171,2 рубля).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"