МІНСК, 30 кра – Sputnik. Узаемадзеянне з расійскімі калегамі з’яўляецца прыярытэтным для беларускіх вучоных сярод напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва, заявіў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі.
"Акадэмія навук развіваецца як буйны міжнародны навуковы цэнтр. Міжнароднае навуковае супрацоўніцтва ідзе з многімі краінамі, але перш за ўсё гэта Расія", - сказаў ён журналістам перад агульным сходам акадэміі.
Гурскі падкрэсліў, што цяпер рэалізуюцца сумесныя саюзныя навукова-тэхнічныя праграмы – усяго іх тры, развіваецца і прамое ўзаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі РФ, у тым ліку з РАН, Курчатаўскім інстытутам, цэнтрамі ў Дубне і Сколкава, рэгіянальнымі аддзяленнямі Расійскай акадэміі навук.
Сакратар таксама адзначыў супрацоўніцтва беларускіх вучоных з Кітаем, бакі часта абменьваюцца візітамі, ёсць шмат перспектыўных праектаў.
Гурскі расказаў, што экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і распрацовак у мінулым годзе склаў каля 56 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"