Дзень Перамогі

Выстава да 85-годдзя мастака Васіля Шаранговіча праходзіць у Мінску – відэа

У Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску праходзіць выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі прафесара Васіля Шаранговіча, ён увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі.
Sputnik
Як расказала карэспандэнту Sputnik дачка Васіля Шаранговіча, мастацтвазнавец, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч, выстаўка складаецца з дзвюх раўнацэнных частак – работ Васіля Шаранговіча і работ яго вучняў.
На выставе прадстаўлена адна з самых вядомых серый станковых работ Шаранговіча – палотны, прысвечаныя Хатыні.
"Самы страшны ўспамін ад вайны, які захаваўся на ўсё жыццё і даў штуршок гэтай серыі, гэта ўспамін аб тым, як пасля блакады ён яшчэ маленькім хлопчыкам разам з маці ехаў у вёску, на радзіму маці. 18 кіламетраў – здавалася б не так шмат. Але шлях ляжаў праз спаленыя вёскі. Ён бачыў трубы печаў, якія засталіся пасля пажарышчаў, чорную зямлю. І гаркава-салодкі пах – ад спаленых дамоў, цел. Ён яго часта ўспамінаў", - распавяла Наталля Шаранговіч.
Другая частка выставы прадстаўляе творы вучняў прафесара. Васіль Шаранговіч лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай школы графікі.
На выставе прадстаўлены творы найбольш вядомых вучняў Васіля Шаранговіча: Анатоля Аляксандровіча, Канстанціна Вашчанкі, Васіля Баранава, Валерыя Слаука, Ларысы Журавовіч, Леаніда Марчанкі, Мікалая Селешчука, Віктара Мікіты, Валянціны Шобы і іншых вядомых творцаў.
Куратарам выставы з’яўляецца Аляксей Мацюшонак, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"