Беларускі імітатар для трэніровак СПА паступіць у армію да канца года

З дапамогай імітатара можна будзе трэніраваць разлікі зенітна-ракетных комплексаў, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Імітатар паветраных цэлей для трэніровак войск СПА, зроблены ў Беларусі, прайшоў выпрабаванні, аб гэтым у чацвер паведаміла прэс-служба Дзяржкамваенпрама рэспублікі.
Выпрабаванні прайшлі ў канцы красавіка. Узоры імітатара паветранай цэлі ІПЦ-122РЛ адстрэльвалі на вучэбным палігоне ВПС і войск СПА.
"Выраб імітуе паветраную цэль для зенітных ракетных комплексаў з радыёкаманднай сістэмай навядзення зенітных кіраваных ракет", - расказалі ў Дзяржкамваенпраме.
З дапамогай айчыннага імітатара паветраных цэлей будуць трэніраваць разлікі ЗРК "Аса-АКМ", "Тор", "Панцыр" і "Бук" у набліжаных да баявых умовах.
Паводле інфармацыі Дзяржкамваенпрама, ІПЦ-122РЛ з’яўляецца поўнасцю айчыннай распрацоўкай, прычым з высокай ступенню лакалізацыі. Яго адрозніваюць прастата выраба, невысокі кошт, але ў той жа час высокія ТТХ і патэнцыял для мадэрнізацыі.
Як адзначылі ў Дзяржкамваенпраме, усе ўзоры вырабу пацвердзілі заяўленыя ТТХ ва ўмовах вайсковай эксплуатацыі. Плануецца, што ІПЦ-122РЛ паступіць у войскі да канца бягучага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь развівае ваеннае супрацоўніцтва з РФ, КНР і Іранам