МІНСК, 6 мая – Sputnik. Кіраўнік нацысцкай Германіі Адольф Гітлер чакаў расколу паміж Савецкім Саюзам і Вялікабрытаніяй з ЗША, каб дамовіцца з Захадам, адпаведны дакумент апублікавала ФСБ Расіі.
У распараджэнні ФСБ ёсць адрасаваная савецкаму ўраду заява былога асабістага ад’ютанта Гітлера Ота Гюншэ, якую ён напісаў у 1948 годзе. У дакуменце гаворыцца аб нарадзе, якую Гітлер правёў у канцы жніўня 1944-га ў стаўцы "Воўчае логава" ў Растэнбургу. У той момант савецкія войскі вывелі з вайны Румынію і вызвалілі Малдову, разграміўшы нямецкую групу войск.
"На гэтым этапе вайны мы павінны падыходзіць да разгляду ваеннага становішча імперыі і з палітычных пазіцый. З гэтага пункту гледжання заняцце Плаешці, гэта значыць багатых нафтавых раёнаў Румыніі рускімі войскамі і іх далейшае прасоўванне азначае для англічан страту іх важных эканамічных пазіцый і палітычнага ўплыву ў Румыніі і на Балканах", - распавядаў Гюншэ падрабязнасці аб тым, што адбывалася на нарадзе.
Гітлер выказаў упэўненасць у тым, што паміж СССР і англічанамі з амерыканцамі адносіны могуць абвастрыцца і гэта можа прывесці да адкрытага канфлікту, гэтае меркаванне ён і агучыў на нарадзе.
І ў такім выпадку, сцвярджаў Гітлер, неабходна "ўсімі сродкамі выйграць час і ўсяляк спрыяць таму, каб нашы праціўнікі хутчэй перадраліся". А потым спрабаваць дамовіцца з Вялікабрытаніяй і ЗША, каб разам супрацьстаяць СССР.
Ота Гюншэ быў арыштаваны савецкай контрразведкай "СМЕРШ" у маі 1945 года і дастаўлены ў Маскву. Праз тры гады Гюншэ ў заяве для савецкага ўрада апісаў не толькі гэтую нараду ў "Воўчым логаве", але і падзеі, якія адбываліся ў стаўцы ў Растэнбургу вясной і летам 1944 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"