МІНСК, 7 мая – Sputnik. Сёння ў Беларусі пачынаюць адпрацоўку другога этапа мер рэагавання, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.
Паводле яго слоў, упершыню плануецца адпрацаваць пытанні выкарыстання тактычнай ядзернай зброі. Праверка носіць выключна абарончы характар.
"Гэта зброя стрымлівання. Гэта зброя абароны. Ніхто ў наступлекнне з гэтай зброяй не пойдзе", - цытуе Аляксандра Лукашэнку Telegram-канал Пул Першага.
Беларускі лідар расказаў, што раптоўныя праверкі, праведзеныя ў беларускай арміі, раней паказалі, што ў краіне створана эфектыўная сістэма, якая дае магчымасць хутка пераходзіць у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што генштабы Беларусі і Расіі праводзяць праверку сіл і сродкаў сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск. Менавіта падчас яе і будуць адпрацаваны пытанні выкарыстання ТЯЗ.
"Падчас праверкі будзе ажыццяўляцца падача спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў ходзе праверкі ракетныя комплексы "Искандер" і РСЗА "Паланэз" адпрацуюць нанясенне ракетных удараў для адбіцця нападзення на рэспубліку.
Прычым ён растлумачыў, што праверка праводзіцца для таго, каб адпрацаваць усе механізмы па кіраванні войскамі і падрыхтаваць іх да працы са спецыяльнымі боепрыпасамі.
"Па завяршэнні сумеснай трэніроўкі нашы войскі прадоўжаць мерапрыемствы па адэкватным рэагаванні на змяненне абстаноўкі", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"