Асноўнае месца святочных гулянняў па традыцыі – пляцоўка каля Палаца спорту. Непадалёку– на зялёнай зоне на скрыжаванні двух праспектаў, Пераможцаў і Машэрава, – арганізавана пляцоўка для сямейнага адпачынку. Тут працуюць інтэрактыўныя зоны з разнастайнымі гульнямі, майстар-класамі, ваенна-палявым лагерам, партызанскай пляцоўкай і палявой кухняй.
Гараджан на свяце шмат (прыйшлі і пажылыя людзі, шмат сямей з дзецьмі), забаў – на любы густ, пра шашлыкі таксама не забыліся. А ўвечары, нагадаем, мінчан і гасцей сталіцы чакае салют.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"