Мінадукацыі зацвердзіла сем новых факультатываў для школьнікаў

Праграмы двух факультатываў распрацаваны для вучняў пачатковых, а астатнія – для школьнікаў старшых класаў.
Sputnik
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла навучальныя праграмы для сямі новых школьных факультатываў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №29 ад 13 сакавіка, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, новыя факультатыўныя заняткі пад назвай "Калі вучыцца лёгка. У свеце фінансаў" і "Калі вучыцца лёгка. У свеце інфармацыйнай бяспекі" прызначаны для вучняў трэціх і чацвёртых класаў. Абодва гэтыя факультатывы разлічаны на 34 навучальныя гадзіны.
Для вучняў старшых – 5-9 класаў – з новага навучальнага года з’явіцца факультатыў "Шчаслівы беларусам называцца". Таксама ў шасцікласнікаў з’явіцца магчымасць наведваць новыя факультатыўныя заняткі "Падарожнічаем без небяспекі", а ў васьмікласнікаў – "Выбіраем здаровы лад жыцця".
Новыя факультатывы будуць арганізаваны і для старшакласнікаў, гэта "Прадпрымальніцтва ў дзеянні" для вучняў 10-х класаў і "Інфармацыйная бяспека: міф ці рэальнасць?" для 10/11 класаў.
У дакуменце гаворыцца, што ўсе гэтыя факультатывы будуць праходзіць ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Раней Мінадукацыі апублікавала пастанову, якой зацвярджаўся шэраг музычных факультатываў у школах. На гэтых занятках вучняў 1-9 класаў будуць навучаць ігры на розных музычных інструментах: гітары, скрыпцы, фартэпіяна, цымбалах, сінтэзатары.
Таксама нядаўна ў школах увялі шэраг танцавальных факультатыўных праграм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўчанка: праблемы ў арганізацыі школьнага харчавання яшчэ застаюцца