https://bel.sputnik.by/20240419/galochanka-prablemy--arganzatsy-shkolnaga-kharchavannya-yashche-zastayutstsa-1085606788.html
Галоўчанка: праблемы ў арганізацыі школьнага харчавання яшчэ застаюцца
Галоўчанка: праблемы ў арганізацыі школьнага харчавання яшчэ застаюцца
Sputnik Беларусь
Улады другі год рэалізуюць пілотны праект па харчаванні ў беларускіх школах, плануецца, што да 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новае меню. 19.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-19T11:09+0300
2024-04-19T11:09+0300
2024-04-19T11:09+0300
раман галоўчанка
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
школы
харчаванне
дзеці
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/17/1046215517_0:0:3292:1853_1920x0_80_0_0_7d8cc3370b88dbbb72f8d84895c1e5df.jpg
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Неабходна навесці канчатковы парадак у пытанні школьнага харчавання, аб гэтым заявіў на нарадзе ў Саўміне прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што па даручэнні прэзідэнта ў беларускіх школах быў арганізаваны пілотны праект па харчаванні. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 школ. У гэтых установах адукацыі вучням прапанавалі новыя стравы: пельмені са смятанай або кетчупам, запечаную курыную галёнку, хот-догі і гэтак далей.Эксперымент у цэлым аказаўся ўдалым: вучні пачалі з’ядаць амаль усе, а адходы прадуктаў знізіліся.Паводле яго слоў, харчаванне ў новым фармаце з 1 студзеня 2024 года арганізавана ў больш як дзвюх тысячах школах краіны – гэта амаль 80% ад існуючай колькасці. А з 1 верасня гэты паказчык плануюць давесці да 100%.Пытанні застаюцца"Разам з тым, нас прадаўжаюць інфармаваць аб захаванні асобных праблемных пытаннях у арганізацыі харчавання", - падкрэсліў прэм’ер.Паводле яго слоў, па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на пастаяннай аснове ва ўсіх рэгіёнах, адзначаюцца факты неналежнага кантролю за якасцю і бяспекай прадуктаў, асобных парушэнняў тэхналогіі прыгатавання страў, адхілення рацыёнаў ад нормы і незахавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.Акрамя таго, некаторыя стравы ўсё яшчэ працягваюць заставацца незапатрабаванымі, адпаведна частка ўжо прыгатаванай ежы ідзе ў адходы."Але да гэтага пытання трэба падыходзіць узважана. Важна, што і бацькі, і самі вучні станоўча ацэньваюць работу дзяржавы ў гэтым напрамку", - канстатаваў Галоўчанка.Хопіць кардынальных зменЁн сказаў, што, паводле меркавання Дзяржкантролю, недахопы і праблемы настолькі сур’ёзныя, што патрабуюць прыняцця чарговых кардынальных мер па змяненні падыходаў у школьным харчаванні.На думку санітарна-эпідэміялагічных службаў Міністэрства аховы здароўя, пераважная большасць выяўленых парушэнняў не звязана з недахопам сродкаў або абсталявання, або нейкімі няправільнымі падыходамі ў арганізацыі самога працэсу прыгатавання і прыёму ежы. Гэта элементарная дысцыпліна і дакладнае выкананне рэгламенту."Гэта значыць праблема не ў сістэме – як яна арганізавана – а праблема ў дысцыпліне і выкананні таго, што кожны павінен рабіць на сваім месцы. І адпаведна арганізацыі кантролю за гэтым", - сказаў на заканчэнне прэм’ер.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230816/dyetychnuyu-kabasu-raspratsaval-dlya-shkolnka-u-belarus-1078567903.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/17/1046215517_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_a487a5fb5ced67ec8710a1dd1054999d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, школы, харчаванне, дзеці, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
раман галоўчанка, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, школы, харчаванне, дзеці, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Галоўчанка: праблемы ў арганізацыі школьнага харчавання яшчэ застаюцца
Улады другі год рэалізуюць пілотны праект па харчаванні ў беларускіх школах, плануецца, што да 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новае меню.
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Неабходна навесці канчатковы парадак у пытанні школьнага харчавання, аб гэтым заявіў на нарадзе ў Саўміне прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што па даручэнні прэзідэнта ў беларускіх школах быў арганізаваны пілотны праект па харчаванні. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 школ. У гэтых установах адукацыі вучням прапанавалі новыя стравы: пельмені са смятанай або кетчупам, запечаную курыную галёнку, хот-догі і гэтак далей.
Эксперымент у цэлым аказаўся ўдалым: вучні пачалі з’ядаць амаль усе, а адходы прадуктаў знізіліся.
"Што ў выніку? Мінздароўя і Мінадукацыі адзначаюць дастаткова істотнае зніжэнне адходаў і павелічэнне ахопу харчаваннем школьнікаў", - адзначыў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, харчаванне ў новым фармаце з 1 студзеня 2024 года арганізавана ў больш як дзвюх тысячах школах краіны – гэта амаль 80% ад існуючай колькасці. А з 1 верасня гэты паказчык плануюць давесці да 100%.
"Разам з тым, нас прадаўжаюць інфармаваць аб захаванні асобных праблемных пытаннях у арганізацыі харчавання", - падкрэсліў прэм’ер.
Паводле яго слоў, па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на пастаяннай аснове ва ўсіх рэгіёнах, адзначаюцца факты неналежнага кантролю за якасцю і бяспекай прадуктаў, асобных парушэнняў тэхналогіі прыгатавання страў, адхілення рацыёнаў ад нормы і незахавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Акрамя таго, некаторыя стравы ўсё яшчэ працягваюць заставацца незапатрабаванымі, адпаведна частка ўжо прыгатаванай ежы ідзе ў адходы.
"Але да гэтага пытання трэба падыходзіць узважана. Важна, што і бацькі, і самі вучні станоўча ацэньваюць работу дзяржавы ў гэтым напрамку", - канстатаваў Галоўчанка.
Ён сказаў, што, паводле меркавання Дзяржкантролю, недахопы і праблемы настолькі сур’ёзныя, што патрабуюць прыняцця чарговых кардынальных мер па змяненні падыходаў у школьным харчаванні.
"У мяне пытанне да вас: можа, нам ужо хопіць кардынальных змяненняў? Трэба проста дакладна выконваць тыя рашэнні, якія прыняты ўжо. Таму сёння трэба паглядзець на тое, што яшчэ неабходна зрабіць, каб навесці канчатковы парадак у арганізацыі школьнага харчавання", - растлумачыў кіраўнік урада.
На думку санітарна-эпідэміялагічных службаў Міністэрства аховы здароўя, пераважная большасць выяўленых парушэнняў не звязана з недахопам сродкаў або абсталявання, або нейкімі няправільнымі падыходамі ў арганізацыі самога працэсу прыгатавання і прыёму ежы. Гэта элементарная дысцыпліна і дакладнае выкананне рэгламенту.
"Гэта значыць праблема не ў сістэме – як яна арганізавана – а праблема ў дысцыпліне і выкананні таго, што кожны павінен рабіць на сваім месцы. І адпаведна арганізацыі кантролю за гэтым", - сказаў на заканчэнне прэм’ер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"