Відэа

Беларусы спачуваюць народу Ірана ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Раісі – відэа

Да пасольства Ірана ў Мінску нясуць кветкі і свечкі ў якасці спачуванняў у сувязі з крушэннем верталёта, у якім загінуў прэзідэнт Ірана і высокапастаўленыя чыноўнікі. Глядзіце на відэа Sputnik, што адбываецца каля сцен дыппрадстаўніцтва.
Sputnik
З раніцы панядзелка да будынка іранскага пасольства ў Мінску беларусы нясуць кветкі пасля весткі аб крушэнні верталёта і гібелі прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. На будынку дыпмісіі ў Беларусі, як і ў іншых краінах, у знак смутку прыспушчаны сцяг, у Іране ў сувязі з трагедыяй аб’яўлена пяцідзённая жалоба.
Свае спачуванні народу Ірана ў сувязі з трагедыяй выказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, беларускае МЗС, многія афіцыйныя асобы. Каля будынка дыппрадстаўніцтва ў Мінску сабраліся прадстаўнікі дзяржструктур, грамадскіх арганізацый і радавыя грамадзяне з кветкамі і лампадамі. Да іх выйшаў пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі.
Іранскі дыпламат падзякаваў беларускаму лідару і ўсім грамадзянам краіны, неабыякавым да трагедыі. Санеі заявіў журналістам, што загінулы прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі быў "сапраўдным народным прэзідэнтам, які клапаціўся аб простых людзях".
Папярэдне вядома, што прэзідэнцкі верталёт напярэдадні пацярпеў аварыю з-за дрэннага надвор’я – густога туману, бачнасць падчас палёту над гарамі была мінімальнай, таму ратавальнікам спатрэбілася так шмат часу на пошукі месца крушэння.
Пры гэтым іранскі дыпламат заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў расследавання, якое праводзіцца ў сувязі з авіякатастрофай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"