МІНСК, 20 мая – Sputnik. Калектыўны Захад працягне весці вайну супраць Расіі так доўга, як зможа, таму што не хоча адмаўляцца ад гэтай "кармушкі", заявіла галоўрэд медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян у эфіры праграмы "Вечер с Владимиром Соловьевым" на тэлеканале "Россия 1".
Сіманьян падкрэсліла, што заходнія краіны вядуць вайну супраць расійскага боку.
"Яны – калектыўны Захад – будуць весці гэтую вайну так доўга, як толькі змогуць. У іх няма ніводнай прычыны яе спыняць. Вайна – гэта іх кармушка, гэта іх кармавая база. Гістарычна. Яны за кошт гэтага растуць. І мы павінны быць да гэтага гатовы", - адзначыла яна.
У сувязі з гэтым галоўны рэдактар лічыць, што ў Расіі трэба наводзіць строгі парадак "са справядлівасцю размеркавання багаццяў нашай краіны ў нас унутры".
Выгада відавочная
Раней пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак таксама заяўляў, што Захад наўмысна падлівае маслы ў агонь канфлікту ва Украіне.
"Для некаторых краін працяг гэтай вайны вельмі выгадны. Асабліва ЗША", - адзначыў дыпламат. Пасол таксама падкрэсліў, што мэта гэтага супрацьстаяння для іх – "знішчэнне Расіі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"